Футбалісты Францыі і Нарвегіі выйшлі ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету
Фота з сацсетак 23 чэрвеня, Мінск . На футбольным чэмпіянаце свету вызначыліся чарговыя ўдзельнікі 1/16 фіналу,
У папярэдняй групе І віцэ-чэмпіёны свету футбалісты Францыі разграмілі ў Філадэльфіі каманду Ірака з лікам 3:0. Другі галявы дубль запар аформіў Кіліян Мбапэ. Таксама зноў двойчы вызначыўся лідар нарвежскай зборнай Эрлінг Холан у пераможным матчы з сенегальцамі — 3:2. У першым туры французскія футбалісты перамаглі Сенегал — 3:1, а нарвежцы разграмілі іракскую зборную — 4:1. Становішча каманд пасля двух тураў: Францыя — 6 ачкоў, Нарвегія — 6, Сенегал — 0, Ірак — 0.
Дзеючыя чэмпіёны планеты футбалісты Аргенціны атрымалі другую вікторыю ў квартэце J, абыграўшы аўстрыйцаў — 2:0. Абодва галы забіў Ліянэль Месі, які стаў рэкардсменам чэмпіянатаў свету, цяпер у яго 18 мячоў. Футбалісты Іарданіі ўступілі Алжыру — 1:2. Становішча каманд: Аргенціна — 6 ачкоў, Аўстрыя — 3, Алжыр — 3, Іарданія — 0.
Такім чынам, пасля двух тураў пуцёўкі ў плэй-оф забяспечылі сабе зборныя Германіі, Мексікі, ЗША, Аргенціны, Францыі і Нарвегіі. Ні аднаго ачка не набралі каманды Гаіці, Турцыі, Туніса, Сенегала, Іарданіі і Ірака.
Усе паядынкі планетарнага форуму даступны ў прамым эфіры тэлеканала «Спорт ТБ».
Групавы этап завершыцца 28 чэрвеня, у плэй-оф выйдуць 32 зборныя з 48. Паядынкі 1/16 фіналу пройдуць з 28 чэрвеня па 3 ліпеня, матчы 1/8 фіналу — з 4 па 7 ліпеня, чвэрцьфіналы адбудуцца з 9 па 12 ліпеня, паўфіналы — 14 і 15 ліпеня. Уладальнік трафея вызначыцца 19 ліпеня.





