Эканоміка

Фармат «ШАС+» можа стаць узорам праектнай кааперацыі — прэм’ер-міністр Беларусі

20 кастрычніка, Мінск . Фармат «ШАС+» мае ўсе магчымасці стаць узорам праектнай кааперацыі, паколькі вакол арганізацыі не імкнуцца стварыць чарговы блок, а планамерна выбудоўваюць сетку эканамічных партнёрстваў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў ШАС у пашыраным складзе, якое праходзіць сёння ў Таджыкістане,

«Арганізацыя не павінна станавіцца чарговай закрытай інтэграцыйнай канструкцыяй. Яе перавагі — адкрытасць, разнастайнасць эканомік і імкненне да спалучэння нацыянальных інтарэсаў», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.
Беларусь адказна падыходзіць да забеспячэння роўнай і непадзельнай бяспекі на еўразійскай прасторы і развіцця шматбаковага супрацоўніцтва. «Літаральна праз два тыдні адбудзецца чацвёртая Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы, а таксама першы Форум ШАС па ўстойлівым развіцці. Мы разлічваем на ваш актыўны ўдзел. Такія мерапрыемствы лепш за ўсё дэманструюць накіраванасць нашых агульных намаганняў на дасягненне балансу паміж вырашэннем эканамічных, сацыяльных задач і захаваннем навакольнага асяроддзя», — сказаў прэм’ер-міністр.
«Цвёрда ўпэўнены, што любыя ініцыятывы не павінны пераводзіцца ў палітычную плоскасць і блакіравацца штучнымі бар’ерамі. Беларусь гатова актыўна працаваць над тым, каб арганізацыя заставалася прасторай для эфектыўнага прыкладнога ўзаемадзеяння і захоўвала сваю ўнікальную здольнасць знаходзіць агульныя інтарэсы ў самых розных сферах. У ШАС ужо сфарміраваны значны патэнцыял як створаных у рамках арганізацыі механізмаў узаемадзеяння, так і ўстаноўленых партнёрскіх адносін. Цяпер наша агульная задача — напоўніць супрацоўніцтва канкрэтным зместам і забяспечыць максімальную практычную аддачу, пераходзячы ад дэкларацый да праектаў, ад праектаў да інвестыцый, ад інвестыцый да вытворчасці і гандлю», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»