Эканоміка
Экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы ўстаноўлены ў Беларусі
Фота з архіва 7 кастрычніка, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову аб устанаўленні экспартных пошлін на звадкаваныя вуглевадародныя газы, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы складуць $17,4 за тону, этан, бутан і ізабутан — $15,6 за тону.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка.





