У свеце

Дзве ракеты і беспілотнік упалі на тэрыторыі Польшчы — кіраўнік Мінабароны

Скрыншот відэа 20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве ракеты і беспілотнік увайшлі ў паветраную прастору Польшчы, упаўшы на тэрыторыі двух усходніх ваяводстваў краіны. Аб гэтым паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, піша RMF24.
Інцыдэнты зафіксаваны раніцай 20 лістапада. Паводле слоў міністра, ракеты ўпалі ў Рудніку-над-Санем Падкарпацкага ваяводства, а таксама ў Новым Ліпаўцы Люблінскага ваяводства. У сяле Малодыч Падкарпацкага ваяводства ўпаў беспілотнік.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш сцвярджае, што ракеты і дрон былі нібыта расійскай вытворчасці. Пры гэтым якіх-небудзь доказаў ён не прывёў.
Міністр паведаміў аб адсутнасці пацярпелых у выніку падзення трох аб’ектаў. Пашкоджанняў крытычнай інфраструктуры таксама не зафіксавана. Абломкі знойдзены ўдалечыні ад жылых пабудоў. Месцы падзення ачэплены, ваенная пракуратура праводзіць расследаванне.
На прэс-канферэнцыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама заявіў, што на фоне таго, што здарылася, звернецца да генеральнага сакратара НАТА з просьбай «выдзеліць дадатковыя сілы і рэсурсы» для ўзмацнення ўсходняга фланга Паўночнаатлантычнага альянсу.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»