Прэзідэнт

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 59 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Фота з архіва 4 верасня, Мінск . Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 4 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі адзначаны заслугі 43 чалавек. Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, ЖКГ, будаўнічай, лесагаспадарчай і меліярацыйнай галін, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі, заслугі ў прыродаахоўнай дзейнасці, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, аховы здароўя, культуры, мастацтва і навукі.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджана генеральны дырэктар ААТ «Малочны Свет» Марына Анікеева, ордэнам Пашаны — старшыня СВК «Азёры Гродзенскага раёна» Аляксандр Шышко.

Вялікая група прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоена медалёў «За працоўныя заслугі». Сярод іх памочнік ляснічага Казянскага лясніцтва нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» Алена Буяльская, загадчыца аптэкі №12 РУП «БелЛекаЦэнтр» Клаўдзія Кузьміч і дырэктар Грушаўскага рамонтна-механічнага завода Пётр Папроцкі.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі загадчыка кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіміра Лялевіча.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Звання заслужанага дзеяча мастацтваў удастоены мастак-жывапісец, член Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Алег Скавародка.

Званне заслужанага дзеяча навукі прысвоена прафесару кафедры тэхналогіі неарганічных рэчываў і агульнай хімічнай тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ) Алегу Дармешкіну і галоўнаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Віталю Шаўлякову.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ўдастоена звання заслужанага эканаміста.

Званне заслужанага работніка адукацыі прысвоена прафесару кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны БДТУ Наталлі Чорнай, загадчыку кафедры біятэхналогіі гэтай ВНУ Віктару Лявонцьеву і прафесару кафедры дзяржаўнага і ваеннага кіравання факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Сяргею Фаміну.

Падзяка Прэзідэнта Беларусі за значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны, эфектыўную вытворчую дзейнасць аб’яўлена ААТ «Дарбудмантажтрэст».

За шматгадовую плённую працу і дасягненні ў сваёй прафесійнай дзейнасці Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены 16 прадстаўнікоў розных сфер. У іх ліку начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску Андрэй Сабалеўскі, прафесар кафедры хірургіі і транспланталогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Генадзь Кандраценка, начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і горадзе Мінску Дзмітрый Дзягілеў, галоўная медсястра Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Валявач, начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Балацяны, машыніст торфабрыкетнага завода «Дзітва» Лідскага раёна Андрэй Бубен.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»