Грамадства

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за аўтобусамі гарадскіх і прыгарадных перавозак

Фота з архіва 15 ліпеня, Мінск . Па 22 ліпеня ў краіне праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па спыненні парушэнняў правіл дарожнага руху перавозчыкамі пасажыраў аўтобусамі (катэгорыі М3) у гарадскіх і прыгарадных перавозках, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўдзеляць павышаную ўвагу выяўленню фактаў эксплуатацыі няспраўнага транспарту, а таксама ігнаравання правіл манеўравання, абгону, скораснага рэжыму і праезду на забаронны сігнал святлафора.

На асаблівым кантролі — парушэнні пры перавозцы пасажыраў (звыш колькасці пасадачных месцаў, без выкарыстання рамянёў бяспекі). Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягвацца службовыя асобы, якія не выконваюць устаноўлены парадак выпуску вадзіцеляў або адправілі на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»