Грамадства

Дзе ў Беларусі 28 мая прагрымяць навальніцы? Сіноптыкі далі прагноз на заўтра 

27 мая, Мінск . У Беларусі 28 мая раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палавіне краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-9 градусаў цяпла, днём будзе 12-18 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»