Прэзідэнт

Двухбаковыя адносіны, Форум рэгіёнаў, міжнародка і СПЧТ. Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

Фота з архіва 2 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін вечарам 2 чэрвеня правялі тэлефонную размову. Яе галоўнай тэмай сталі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У час размовы закраналася пытанне арганізацыі і правядзення XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Мінску і Мінскай вобласці.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі і міжнародны парадак дня, абстаноўку ў рэгіёне.

Таксама сярод тэм, якія абмяркоўваліся, — гандлёва-эканамічныя адносіны ў сувязі з увядзеннем расійскім бокам новай сістэмы пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»