Дружба, правераная справай. У Бабруйску стартаваў XIV Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі
Фота з архіва 9 кастрычніка, Магілёў . У Бабруйску адбылося ўрачыстае адкрыццё XIV Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў дзвюх краін для абмеркавання перспектыў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва,
Удзельнікам форуму зачыталі прывітальныя адрасы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што пабрацімскі рух з’яўляецца жывым механізмам супрацоўніцтва, а не проста пратакольным пагадненнем. «Такія сустрэчы дапамагаюць не толькі захаваць дружбу, але і напоўніць яе канкрэтнымі справамі, сумеснымі праектамі ва ўсіх сферах жыцця. Гэты форум па праву можна назваць адным з самых жывых і запатрабаваных механізмаў саюзнага будаўніцтва», — сказаў ён.
Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што вынікі партнёрства павінны адчуваць жыхары гарадоў. «Магілёўская вобласць заўсёды надавала вялікае значэнне развіццю партнёрскіх адносін. Нам ёсць чым падзяліцца і ёсць чаму павучыцца ў нашых калег, адзін у аднаго», — дадаў ён.
Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Пародненыя гарады» Барыс Батура вітаў удзельнікаў як аднадумцаў, якія вераць, што разам можна зрабіць свет больш устойлівым. «Пабрацімства гарадоў — гэта асаблівая і, я ўпэўнены, унікальная магчымасць для сумеснага пошуку рашэнняў і аб’яднальных канцэпцый з выгадай для жыхароў нашых гарадоў. Мы разглядаем наш рух не толькі як падмогу разумнаму карыстанню гарадоў, але і як магчымасць умацавання даверу паміж кіраўнікамі гарадскіх адміністрацый, паміж насельніцтвам», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, сёння пабрацімства аб’ядноўвае 35 гарадоў і раённых цэнтраў Беларусі і звыш за 90 гарадоў і муніцыпальных утварэнняў Расіі. «Рэсурс у нас з вамі не слабы, і пры жаданні і ініцыятыве ён здольны вырашаць многія задачы развіцця», — упэўнены старшыня аб’яднання.
Намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Цяцерскі акцэнтаваў увагу на тым, што знешні націск толькі звязвае саюзнікаў. Ён паведаміў аб планах па фарміраванні маштабнай праграмы прыгранічнага супрацоўніцтва абласцей Расіі і Беларусі. «Мы яшчэ гэта абмяркуем на пляцоўках тут, на секцыях, але магу сказаць, што атрымалі ўжо задачу аб тым, каб пачаць фарміраваць праграму аб прыгранічным супрацоўніцтве», — растлумачыў намеснік дзяржсакратара і адзначыў высокі інтарэс расійскіх рэгіёнаў да пошуку партнёраў у Беларусі, прывёўшы ў прыклад заяўкі ад раёнаў Омскай вобласці.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын паказаў эканамічны патэнцыял горада. Бабруйск фарміруе 21% аб’ему прамысловай вытворчасці Магілёўскай вобласці, а 45% прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў ідзе на экспарт, 80% з якога — у Расію. «Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі і санкцыйнага націску для прадпрыемстваў прамысловага сектара нашага горада вельмі важна пашыраць існуючыя рынкі збыту, і ў першую чаргу асвойваць новыя рэгіёны, разглядаючы Расійскую Федэрацыю як стратэгічнага партнёра», — падкрэсліў Максім Гурын.
Ён адзначыў, што Бабруйск на сённяшні дзень мае пагадненні з 35 гарадамі-партнёрамі, уключаючы 21 рэгіён Расіі. Толькі за 2025-2026 гады спіс пабрацімаў папоўніўся шасцю новымі пазіцыямі: Серталава (Ленінградская вобласць), Ангарск (Іркуцкая вобласць), Вязьма (Смаленская вобласць), Барысаглебск і Тула (Варонежская і Тульская вобласці адпаведна). Таксама падпісаны пратакол аб намерах з Каломнай.
«Бабруйск — горад, які ўмее дружыць, умее працаваць, і мы гатовы да новых праектаў, падагненняў і да новых сумесных перамог», — рэзюмаваў кіраўнік горада.
У час работы форуму былі падпісаны новыя пагадненні аб пабрацімстве. Партнёрскія адносіны ўстанавілі Лунінец і Вадская муніцыпальная акруга Ніжагародскай вобласці, Круглае і Расказава, а таксама Касцюковічы і муніцыпальнае ўтварэнне Нарвская акруга. Акрамя таго, дагавор аб супрацоўніцтве заключылі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі.
Фота mogilevnews.by





