Бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня пажылых людзей правядуць адвакаты Беларусі
Фота з архіва 29 верасня, Мінск . Бясплатныя кансультацыі правядуць адвакаты Беларусі 1 кастрычніка з нагоды Дня пажылых людзей, паведаміла прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэўт.
Акцыя пройдзе ў першай палавіне дня ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў у форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Падрабязней з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах і ў сацыяльных сетках тэрытарыяльных калегій адвакатаў.
Адвакаты правядуць яшчэ бясплатныя кансультацыі 14 кастрычніка — з нагоды Дня маці і 21 кастрычніка — да Дня бацькі.






