Да плюс +21°С: сіноптыкі прагназуюць цёплае і сухое надвор’е ў Беларусі
29 верасня, Мінск . Сіноптыкі прагназуюць 29 верасня цёплае і сухое надвор’е ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны ў многіх раёнах магчымы туман, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 15-21 градус цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





