Грамадства

Да плюс 19 чакаецца сёння ў Беларусі 

5 кастрычніка, Мінск . Якім будзе сёння надвор’е ў Беларусі, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, сёння будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы рэспублікі чакаюцца невялікія дажджы. У ранішні час у асобных раёнах туман. Вецер заходні ўмераны.
Тэмпература паветра днём складзе плюс 13-19 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»