Чарговая гуманітарная місія пачалася на беларуска-ўкраінскай граніцы
27 лістапада, Гомельскі раён . Гуманітарная місія па вяртанні пажылых грамадзян і дзяцей з Расіі да блізкіх ва Украіну пачалася ў прыграніччы,
Чарговы этап гуманітарнай місіі стартаваў у пункце пропуску «Новая Гута». На беларускай тэрыторыі для ўдзельнікаў місіі забяспечаны неабходныя ўмовы бяспекі.
Кіраўнік місіі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь Рут Хетэрынгтан адзначыла, што чарговы раз гуманітарная місія праходзіць у каардынацыі з дзяржаўнымі органамі. «Дапамагаем грамадзянскім асобам бяспечна перасячы граніцы ў абодвух напрамках. Гэта адна з аперацый, якія мы праводзім рэгулярна, каб дапамагчы людзям уз’яднацца з роднымі, па які бок лініі фронту яны не знаходзіліся б. З 2022 года сённяшняя аперацыя стала адной з самых вялікіх. За гэты час мы аказалі садзейнічанне больш як 2 тыс. грамадзян. Многія з іх — пажылыя, людзі сацыяльна слабаабароненых катэгорый», — расказала яна.
«Некаторыя з гэтых людзей доўгія гады не бачыліся з роднымі. Часам яны нават не спадзяваліся на тое, што калі-небудзь зноў могуць бачыць сваіх блізкіх. Сёння ў іх ёсць магчымасць абняць адзін аднаго — гэта цудоўны момант. Гэта вельмі важна. Як кіраўнік місіі МКЧК у Мінску я хацела б выказаць нашу глыбокую падзяку ўладам Рэспублікі Беларусь, якія нас так падтрымліваюць у такіх мерапрыемствах», — падкрэсліла яна.
Беларусь нязменна прытрымліваецца міралюбівай пазіцыі і дэманструе міратворчую палітыку, ствараючы неабходныя ўмовы для дыялогу бакоў канфлікту, а таксама аказваючы садзейнічанне ў забеспячэнні гуманітарных маршрутаў, у пытаннях уз’яднання сем’яў, абмену ваеннапалоннымі, целамі загінулых ваеннаслужачых. Ужо больш за 70 гуманітарных, абменных місій праведзена ў Беларусі.

























Фота Марыны Васільевай




