Больш за 174 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз з пачатку года
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Больш за 174 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз з пачатку года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З пачатку года ў Беларусь прыбылі 174 284 замежныя грамадзяніны з 38 дзяржаў, уключаных у спіс бязвізу. Госці з суседніх з Беларуссю краін складаюць большасць, адзначылі ў ДПК.
«Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 432 453 жыхары еўрапейскіх краін. З Латвіі прыбылі 455 667 іншаземцаў, з Літвы — 724 112, а з Польшчы — 160 882. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 91 792 чалавекі», — расказалі ў ДПК .




