«БЕЛДЖЫ» плануе вывесці на рынак новыя мадэлі аўтамабіляў
Фота з архіва 2 кастрычніка, Мінск . Мадэльны рад прадпрыемства пашыраецца. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік дырэктара па маркетынгу і продажах «БЕЛДЖЫ» Наталля Харкова на адкрыцці новага аўтацэнтра «Кропка Geely» ў Мінску,
Самая прадаваемая мадэль — BELGEE X50. Ёй быў прысвоены Дзяржаўны знак якасці. Завод выпусціў больш даступную версію красовера, продажы стартавалі нядаўна. Чакаюцца і іншыя прэм’еры.
«Вядзём падрыхтоўчую работу. У пачатку наступнага года будзем анансаваць нашы планы па пазіцыянаванні, развіцці і напаўненні мадэльнага рада. Мадэльны рад пашыраецца. Хочам прадаставіць патрэбны прадукт для больш шырокага сегмента рынку. У два брэнды ўжо не ўмяшчаемся», — адзначыла Наталля Харкова.
Паводле яе слоў, у 2026 годзе за 9 месяцаў прадпрыемства рэалізавала ў Беларусі больш за 38 тыс. аўтамабіляў. Выведзены на рынак Geely Cityray, абноўлены варыянт BELGEE X50+.
«BELGEE X50 — найбольш удачная мадэль, якая, нягледзячы на рост папулярнасці электрамабіляў, захоўвае лідзіруючыя пазіцыі. На другім месцы па продажах — Geely ЕХ2, попыт на які даволі высокі. У цэлым, калі ацэньваць увесь мадэльны рад, мы працуем у сегментах ад бюджэтнага седана да прэміум-класа Geely Monjaro. У кожным стараемся задаволіць попыт пакупнікоў», — дадала Наталля Харкова.
У верасні 2026 года СЗАТ «БЕЛДЖЫ» атрымала эксклюзіўнае права на афіцыйны ўвоз і продаж аўтамабіляў Geely ў Беларусі. Цяпер толькі беларускі вытворца і яго дылерская сетка маюць права афіцыйна выкарыстоўваць таварны знак маркі Geely.
«Гэта сусветная практыка работы вытворцы і дыстрыб’ютара, якому ён давярае, на замежным рынку. Нашы адносіны з кітайскім аўтаканцэрнам Geely шматгадовыя. Фармальна зацвердзілі сваё права не проста прадаваць аўтамабілі, але і, паколькі даём гарантыю, адказваць за якасць прададзенага тавару, сэрвіснае абслугоўванне», — адзначыла Наталля Харкова.
Прадпрыемства плануе і ў далейшым пашыраць сетку дылерскіх цэнтраў, прыцягваючы новых партнёраў. Усяго ў рэспубліцы адкрыта 43 салоны Geely і BELGEE. Новы аўтацэнтр у Мінску, які размясціўся на вул.Сярова, 1, за 300 м ад станцыі метро «Слуцкі гасцінец», — дзявятая кропка продажаў Geely.






