Грамадства

Без воцату і лішніх дабавак: даведаліся рэцэпт той самай квашанай капусты, якой частавалі Лукашэнку 

Аляксандр Лукашэнка ў час азнаямлення з узорамі прадукцыі ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 14 жніўня 2026 года Навіны сюжэта «»Па факце: рашэнні Першага». Праект БЕЛТА» «Прыдатны пяць сутак». Даведаліся пра рэцэпт сапраўднага савецкага квасу, якім частавалі Лукашэнку ў Вілейцы Лукашэнку пачаставалі вядомым кісламалочным напіткам. Расказваем, дзе і як яго вырабляюць Квашаная капуста — прадукт, знаёмы кожнаму з дзяцінства. Але ці сапраўды ўсё, што сёння прадаюць пад гэтай назвай, можна назваць квашанай капустай? У час нядаўняй паездкі ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў сялянскую гаспадарку, якая вырабляе розныя саленні: агуркі, грыбы, паўфабрыкаты для дранікаў. А ці ёсць квашаная капуста «па-сапраўднаму», пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. Аказалася, ёсць — без воцату і лішніх дабавак, толькі капуста, морква і соль, як рабілі па старых рэцэптах. Як вырабляюць гэты суперфуд, расказваем і паказваем у новым выпуску праекта БЕЛТА «Па факце: спецыяльны рэпартаж».
Які сорт лепш падыходзіць для квашанай капусты
Каб даведацца пра ўсе сакрэты, мы накіраваліся па слядах прэзідэнцкай паездкі — у сялянскую гаспадарку Міхаіла Шруба. Гэта валаўтваральнае сельгаспрадпрыемства Жыткавіцкага раёна.
Магутнасці цэха дазваляюць вырабляць тут да 20 т квашанай капусты ў тыдзень. Адпаведна, атрымліваецца 80 т гатовага прадукту ў месяц. Сыравіна ўласная: капусту вырошчваюць у гаспадарцы. Перавагу аддаюць сярэдняпознім і познім сартам. Асабліва запатрабаваны сорт Атрыя: захоўваецца такая капуста доўга і добра, а галоўнае — выдатна падыходзіць для квашання дзякуючы сакавітаму лісцю. «Капуста смачная і сакавітая. Таму гатовы прадукт атрымліваецца цвёрдым і хрусткім», — адзначыла начальнік цэха квашання і засолкі агародніны Надзея Шпакевіч. Як гатуюць квашаную капусту
Працэс вытворчасці квашанай капусты складаецца з некалькіх этапаў. Спачатку ідзе падрыхтоўка сыравіны: капуста чысціцца, выразаецца храпка, шаткуецца. Затым яе перамешваюць з астатнімі кампанентамі.
«У састаў уваходзіць свежая капуста, свежая морква і соль. Больш нічога», — расказала начальнік цэха. Таццяна Шпакевіч, рабочы цэха квашання і засолкі агародніны, працуе тут сем гадоў. Раней упакоўвала моркву, а цяпер умела арудуе нажом. «У мае абавязкі ўваходзіць рассяканне качана і падача капусты. Калі ідзе паток і напарніца не паспявае, то дапамагаем адна адной. Верхняе лісце абавязкова трэба здымаць, таму што мы квасім капусту, якая паступае з захоўвання», — уводзіць яна ў курс справы.
Работа фізічна няпростая. Гэта сапраўдны сілавы трэнінг, схаваны пад маскай кулінарыі: храпка па цвёрдасці амаль не ўступае драўніне. Некаторыя повары жартуюць: калі хочаш праверыць вынослівасць навічка, дай яму мяшок капусты і папрасі выразаць храпкі. «Гэта цяжкая работа. Але ўсё залежыць ад таго, колькі менавіта кантэйнераў мы шаткуем у дзень. Можа быць нават да трох тон, калі качаны вялікія», — дзеліцца нюансамі Таццяна Шпакевіч.
Які правільны рэцэпт квашанай капусты
Шаткуе капусту спецыяльная машына, а перамешвае інгрэдыенты чалавек. Запісвайце: на 25 кг капусты трэба 1,2 кг морквы і 380 г солі.
Затым усё ўтрамбоўваюць у кантэйнеры: аб’ём кожнага — каля 400 кг. Кантэйнеры адпраўляюць у спецыяльную камеру для ферментацыі на тры-пяць дзён. «У камеры ферментацыі ствараюцца вызначаныя ўмовы: тэмпература, вільготнасць. У першыя суткі тэмпература да 22 градусаў. Дзякуючы гэтай тэмпературы ў капусце пры малочнакіслым браджэнні ўтвараецца малочная кіслата, складаны эфір і этылавы спірт, які ў далейшым надае гэтаму прадукту вельмі прыемны смак і водар», — растлумачыла начальнік цэха квашання і засолкі агародніны Надзея Шпакевіч.
Квашаная капуста — гэта сапраўдны суперфуд, які стагоддзямі ратаваў людзей ад зімовага авітамінозу. У працэсе ферментацыі звычайная агародніна ператвараецца ў моцны канцэнтрат здароўя, дзе вітамінаў становіцца нават больш, чым у свежым качане. Але, каб атрымаць такі правільны кактэйль з вітамінаў і прабіётыкаў, неабходна нямала часу.
«Мы дастаём квашаную капусты з камеры ферментацыі і змяшчаем у халадзільныя камеры. Там яна захоўваецца да васьмі месяцаў пры тэмпературы ад мінус аднаго да плюс чатырох градусаў і вільготнасці 85-90%», — адзначыла Надзея Шпакевіч.
Квашаную капусту ў гаспадарцы вырабляюць па заяўках. Пакупнікі вяртаюцца, што сведчыць аб якасці і запатрабаванасці прадукту. Ды і знайсці такі суперфуд можна на любы густ: з бураком і морквай, з кменам, журавінамі і шаткаванай пераслойкай. Памятайце: зіма блізка. І прыемнага апетыту! 
Скрыншоты відэа

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»