Без ападкаў, але з галалёдзіцай. Якое надвор’е будзе сёння ў Беларусі, расказалі сіноптыкі
29 лістапада, Мінск . У Беларусі 29 лістапада ападкаў не чакаецца, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Надвор’е прагназуецца воблачнае з праясненнямі, ападкаў не чакаецца. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 





