З заканчэннем украінскага канфлікту магчыма стварэнне новай сістэмы міжнародных адносін — Спіцын
Яўген Спіцын. Скрыншот відэа Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» «Імпульс для развіцця ўсёй прамысловасці». Ваенны эксперт пра вялікія перспектывы ВПК Беларусі Унікальны элемент абароны дзяржавы. Ваенны эксперт растлумачыў сутнасць і задачы народнага апалчэння 14 лістапада, Мінск . Па выніках любых сусветных канфліктаў непазбежна стваралася новая сістэма міжнародных адносін. Такі сцэнарый можна чакаць і пасля заканчэння расійска-ўкраінскага процістаяння. Аб гэтым у праекце БЕЛТА «У тэме» заявіў гісторык Яўген Спіцын.
Эксперт заўважыў, што прамых аналогій да цяперашняга канфлікту ва Украіне няма. Аднак падобнае здаралася ў мінулым не раз. Яўген Спіцын назваў гэта яскравым эпізодам сусветнага процістаяння. «Таму што ў гэты канфлікт уцягнуты ўсе вядучыя краіны свету, уключаючы ЗША і практычна ўвесь еўрапейскі кантынент. Гэта не нейкі рэгіянальны канфлікт, а сапраўды сусветны», — растлумачыў ён.
Гісторык звярнуў увагу, што пасля заканчэння сусветных канфліктаў з’яўлялася новая сістэма міжнародных адносін. «Пасля заканчэння Трыццацігадовай вайны была створана так званая Версальская сістэма міжнародных адносін. Успамінаюцца тыя ж напалеонаўскія войны. Па іх выніках была створана Венская сістэма міжнародных адносін, — пералічыў эксперт. — Вазьміце тую ж Першую сусветную вайну: ствараецца Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны — Ялцінска-патсдамская сістэма і г.д.».
Яўген Спіцын перакананы, што з падпісаннем праваўстаноўчых дакументаў пасля заканчэння канфлікту новая сістэма міжнародных адносін зафіксавала б статус-кво і забяспечыла гарантыі для даўгачаснага міру. «Размова ідзе аб тым, што яна павінна быць створана як мінімум на некалькі дзясяткаў гадоў», — дадаў эксперт.





