Эканоміка

Белстат распрацаваў сістэму паказчыкаў для ацэнкі развіцця крэатыўнай эканомікі 

Фота з архіва 11 верасня, Мінск . Нацыянальны статыстычны камітэт распрацаваў сістэму статыстычных паказчыкаў для ацэнкі развіцця крэатыўнай эканомікі ў Беларусі, паведамілі ў камітэце.

Сістэма змяшчае індыкатары, якія характарызуюць крэатыўную эканоміку ў цэлым. Сярод іх — індыкатары макраэканамічнага і знешнеэканамічнага ўкладу, працы, інвестыцыйнай актыўнасці, а таксама фінансавыя рэзультаты.

Таксама ў сістэму ўваходзіць набор паказчыкаў, якія адлюстроўваюць развіццё асобных індустрый крэатыўнай эканомікі — архітэктуры, рэкламы, выдавецкай справы, кіна- і відэапрадукцыі, фатаграфіі, музыкі, мастацкай і літаратурнай творчасці і інш.

Уклад крэатыўнай эканомікі ў ВУП за мінулы год склаў 4,3%.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»