Белстат: інвестыцыі ў асноўны капітал за I паўгоддзе склалі 26,5 млрд рублёў
Фота з архіва 20 ліпеня, Мінск . У Беларусі за студзень-чэрвень выкарыстана 26,5 млрд рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Удзельная вага Мінскай вобласці ў агульным аб’ёме выкарыстаных інвестыцый у асноўны капітал склала 23,3 працэнта. Доля Мінска — 22,4 працэнта інвестыцый, Брэсцкай вобласці — 12,9 працэнта, Гомельскай вобласці — 12,4 працэнта, Гродзенскай — 10,5 працэнта, Магілёўскай — 9,5 працэнта, Віцебскай — 9,1 працэнта.
Структура інвестыцый у асноўны капітал наступная: будаўніча-мантажныя работы — 49,2 працэнта, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі — 37,6 працэнта, іншыя работы і затраты — 11 працэнтаў, аб’екты інтэлектуальнай уласнасці — 2,2 працэнта.
Дзяржаўныя інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 40,4 працэнта, прыватныя — 53,6 працэнта, замежныя — 6 працэнтаў.





