Грамадства

Рыхтаваць дажджавікі і непрамакальны абутак? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на 24 верасня 

23 верасня, Мінск . У Беларусі 24 верасня ноччу па ўсходняй палавіне, раніцай і днём па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начныя гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-11 градусаў цяпла. Днём будзе 10-16 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»