Беларускія баксёры пачалі выступленні на першынстве Еўропы-U17 у Чарнагорыі
Фота Беларускай федэрацыі бокса 5 кастрычніка, Мінск . У чарнагорскай Будве стартаваў чэмпіянат Еўропы па боксе сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў з удзелам беларусаў,
Спаборніцтвы сабралі больш за 470 баксёраў з 40 краін, якія разыграюць 26 камплектаў узнагарод (па 13 у юнакоў і дзяўчат). У склад беларускай каманды ўвайшлі 18 спартсменаў. З перамог на першынстве кантынента стартавалі нашы Арцемій Дзядкоў (да 50 кг), Мікіта Бескаравайны (да 54 кг), Яраслаў Сляпец (да 60 кг), Аляксандр Корда (да 75 кг) і Максім Румянцаў (да 80 кг).
Выступленні на турніры ў першым крузе завяршылі Аляксандр Буйлоў (звыш 80 кг), Вікторыя Навуменка (да 50 кг), Ганна Белянкова (да 54 кг), Лізавета Капыл (да 57 кг) і Дар’я Астапчык (да 60 кг). Далей на рынг выйдуць беларусы Арцём Прановіч, Усевалад Чыбікаў, Вадзім Салагуб, Вадзім Волкаў, Раман Сіняк, Данііл Міхейчанка, Вадзім Каменскі і Арына Кміта.
Папярэднія паядынкі прадоўжацца па 8 кастрычніка, паўфіналы адбудуцца ў пятніцу. Баі за золата ва ўсіх вагавых катэгорыях пройдуць у Будве 11 кастрычніка.






