Эканоміка

«БЕЛДЖЫ» плануе развіваць мадэльны рад аўтамабіляў

4 верасня, Барысаўскі раён . Як СЗАТ «БЕЛДЖЫ» плануе развіваць мадэльны рад аўтамабіляў, расказаў журналістам дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі ў час наведвання прадпрыемства прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным,

Флагманскай і самай прадаваемай мадэллю Генадзь Свідзерскі назваў BELGEE X50. Ёй быў прысвоены Дзяржаўны знак якасці. «Яна самая запатрабаваная на рынку. Па выніках жніўня кожная шостая прададзеная машына ў краіне — гэта BELGEE X50. Гэта гарадскі красовер. Мы правялі ўжо некалькі этапаў яго мадэрнізацыі, у тым ліку па замене рухавіка з трохцыліндравага на чатырохцыліндравы. Ёсць дадатковыя сур’ёзныя мадыфікацыі па нашай флагманскай мадэлі. Мы хочам зрабіць яшчэ больш бюджэтную мадыфікацыю як для камерцыйных карыстальнікаў, так і для нашых грамадзян», — сказаў ён.
«Акрамя гэтага, ёсць ужо новая мадэль Cityray, якую плануем паставіць на канвеер на працягу гэтага года і пачатку наступнага. Цяпер гэта буйнавузлавая зборка, але практычна ідзе выраб аснасткі. Гэта ўжо мадэль новага пакалення. Цяпер гэта новая платформа 3.0, на якой ужо будуецца сучасны рад легкавых аўтамабіляў. Спадзяюся, што ў першым квартале гэта будзе рэалізавана», — анансаваў дырэктар.
На такой жа платформе сабраны і гібрыд BELGEE X80. Цяпер ён таксама ў продажы і карыстаецца павышаным попытам, паколькі гэта аўтамабіль, які спалучае ў сабе як электраматор, так і бензінавы рухавік: пры поўнай запраўцы можна ехаць тысячу кіламетраў, гэта вельмі эфектыўна. Генадзь Свідзерскі адзначыў, што па X80 плануецца развіваць лакалізацыю і нарошчваць аб’ёмы вытворчасці.
Акрамя таго, ідзе зборка двух электрамабіляў — Geely EX2 і Geely EX5. «Такія машыны падабаюцца пакупнікам. І ў Кітаі, і ў Беларусі яны карыстаюцца павышаным попытам. Думаю, што гэта не выпадкова, таму што кожны з карыстальнікаў хоча паспрабаваць, што такое электрамабіль. І каб гэта было не вельмі дорага. Для гарадской інфраструктуры гэта вельмі ўдачнае рашэнне. Таму такі напрамак мы будзем прадаўжаць. Мы зрабілі практычна ўжо каля 10 тыс. Кіраўнік дзяржавы ставіў задачу зрабіць 10 тыс. электрамабіляў і гібрыдаў, і можна сказаць, што мы перавыканаем гэта заданне. У верасні 10 тыс. ужо зробім», — абазначыў Генадзь Свідзерскі.
Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»