Беларускія батутысткі перамаглі ў сінхронных скачках на этапе Кубка свету ў Каімбры
Кацярына Яршова і Злата Мініахметава. Фота з архіва Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 5 ліпеня, Мінск . Беларускія спартсменкі заваявалі золата ў сінхронных скачках на батуце на этапе Кубка свету 2026 года ў партугальскім Каімбры,
У фінале нашу каманду прадстаўлялі Кацярына Яршова і Злата Мініахметава, кампанію якім склалі дуэты з Іспаніі, Германіі, Партугаліі, Кітая, Японіі, Канады і Новай Зеландыі. Залаты медаль беларускам прынёс рэзультат 50,50 бала, следам за нашымі дзяўчатамі размясціліся кітаянкі (49,70) і канадкі (48,39).
Яшчэ адна беларуская пара Віялета Бардзілоўская — Яна Лебедзева заняла другое месца ў кваліфікацыі, але засталася па-за фіналам з-за ліміту на адзін тандэм ад кожнай краіны. Раней на этапе Кубка свету ў Каімбры Яршова атрымала перамогу ў індывідуальных скачках на батуце, а Бардзілоўская выйграла серабро.






