Спорт

Беларуска Лавор узяла бронзу на юніёрскім ЧС па цяжкай атлетыцы ў Калумбіі 

Фота Мінспорту 9 ліпеня, Мінск . Беларуска Уладзіслава Лавор стала прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы сярод спартсменаў не старэйшых за 18 гадоў,

Наша спартсменка спаборнічала ў катэгорыі да 63 кг. У рыўку Лавор падняла штангу вагой 78 кг, а ў штуршку зрабіла ўдачную спробу на 109 кг, што прынесла ёй малы бронзавы медаль у гэтым практыкаванні. Увогуле Уладзіслава набрала 187 кг і заняла пятае месца ў дваябор’і сярод 15 удзельніц. Чэмпіёнкай свету-U18 стала турчанка Зехранур Аслан (198 кг).

Юніёрскі планетарны форум па цяжкай атлетыцы 2026 года прымае калумбійскі Калі. Раней беларус Віктар Шчогалеў замкнуў пяцёрку мацнейшых у вазе да 65 кг. У ноч з 11 на 12 ліпеня па мінскім часе за медалі турніру паспрачаюцца нашы Сямён Макараў (звыш 94 кг) і Паліна Новікава (звыш 77 кг).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»