Беларусь разлічвае на дынаміку кантактаў з В’етнамам за кошт новых праектаў і ініцыятыў — А.Лукашэнка
Фота з архіва 2 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама, Прэзідэнта краіны То Лама з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Гістарычны шлях, які прайшоў суверэнны В’етнам, загартаваў і аб’яднаў народ і партыю ў адзіную моцную дзяржаву», — гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Мінск надае вялікае значэнне стратэгічнаму партнёрству з Ханоем і разлічвае на дынаміку кантактаў за кошт новых праектаў і ініцыятыў у гандлёвай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.
«Спадзяюся ў хуткім часе абмеркаваць з Вамі прыярытэтныя пытанні беларуска-в’етнамскага парадку дня, якія акрэсляць галоўныя напрамкі ўзаемадзеяння нашых краін на бліжэйшую перспектыву. Лічу, што асновай для сумеснай практычнай работы павінна быць дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’етнамам», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў То Ламу і яго блізкім выдатнага здароўя, шчасця і поспехаў, а братэрскаму в’етнамскаму народу — міру, дабрабыту і працвітання.






