Беларусь і Расія заявілі, што ў ЕС свядома ігнаруюцца сістэмныя недахопы ў сферы правоў чалавека
Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . Інстытуты Еўрапейскага саюза свядома ігнаруюць наяўнасць глыбокіх заган у правачалавечай сферы ўнутры самога аб’яднання. На гэта звернута ўвага ў сумесным дакладзе міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі «Аб сітуацыі з правамі чалавека ў асобных краінах»,
«Інстытуты Еўрапейскага саюза, пазіцыянуючы сябе ў якасці галоўных абаронцаў правоў чалавека на міжнароднай арэне, свядома ігнаруюць наяўнасць глыбокіх сістэмных заган у правачалавечай сферы ўнутры самога аб’яднання. У першую чаргу, далёкі ад ідэалу асноватворны праграмны дакумент ЕС у гэтай сферы. Хартыя ЕС аб асноўных правах мае агульны дэкларатыўны характар і змяшчае шэраг сістэмных недахопаў. Яна гарантуе розны аб’ём правоў для грамадзян ЕС і грамадзян трэціх краін, напрыклад Расіі і Рэспублікі Беларусь, якія на законных правах знаходзяцца на тэрыторыі Еўрасаюза (у сферы палітычных і электаральных правоў), права на свабоду перамяшчэння, пражывання», — адзначана ў сумесным дакладзе.
У прыватнасці, хартыя ЕС не змяшчае штрафных санкцый або ўказання на неабходнасць такіх за парушэнні — напрыклад, за дыскрымінацыю па этнічным прынцыпе, да якой адносіцца русафобія, што адкрыта праяўляецца еўраінстытутамі, або бяздзейнасць органаў улады ў сувязі з такімі дзеяннямі.
«Акрамя таго, дакумент дапускае размытыя фармулёўкі наконт патэнцыяльных абмежаванняў замацаваных у ім правоў і свабод, што пад маркай выканання прынцыпу «мэтазгоднасці і прапарцыянальнасці», які да гэтага часу не атрымаў вычарпальнага вызначэння ў праве ЕС, стварае шырокую прастору для разнастайных адступленняў з боку еўрапейскіх сталіц», — гаворыцца ў сумесным дакладзе Беларусі і Расіі.
Як вынік — магчымасць еўраінстытутаў апраўдваць сваю бяздзейнасць і патуранне праявам русафобіі на прасторы ЕС, ігнараваць фактычнае раздзяленне рэзідэнтаў на асоб першага і другога сорту ў Прыбалтыцы, уключаючы праблемы безграмадзянства (так званага неграмадзянства), пазбаўлення рускамоўнага насельніцтва права на адукацыю на роднай мове.
Трэці сумесны даклад знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі раскрывае маштабныя і сістэмныя праблемы ў сферы правоў чалавека ў асобных заходніх дзяржавах і ўносіць неабходны баланс у разгляд праваабарончай тэматыкі на міжнародным узроўні. Даклад заснаваны на розных крыніцах, у тым ліку ацэнках адпаведных спецыяльных мандатаў ААН, і змяшчае наглядны матэрыял, падмацаваны выявамі і спасылкамі на відэасюжэты, які дэманструе грубыя парушэнні базавых правоў і свабод у краінах Захаду, уключаючы падаўленне іншадумства, цэнзуру, праследаване журналістаў, дыскрымінацыю і прымяненне гвалту з боку праваахоўных орагнаў у ходзе мірных пратэстаў.
Асаблівая ўвага ўдзелена праблемам у сферы міграцыйнай палітыкі і сацыяльнай абароны, скажэнню гістарычнага мінулага і прапагандзе тэорый расавай перавагі. Даклад прызначаны прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да структурных праблем у галіне правоў чалавека ў заходніх краінах і з’яўляецца важным складнікам аб’ектыўнага аналізу праваабарончай сітуацыі ў свеце. Міжнародны біль аб правах чалавека замацоўвае прынцыпы ўніверсальнасці, непадзельнасці, узаемазвязанасці, узаемазалежнасці і абавязковасці правоў чалавека.
У гэтым кантэксце даклад прадстаўляе пераканаўчыя аргументы аб неабходнасці прыняцця ўнутраных мер для выкаранення сістэмных парушэнняў правоў грамадзян, каб заходнія краіны адпавядалі іміджу ўзорнай мадэлі дэмакратыі, які прапагандуецца імі самімі. Прыведзеныя ў дакладзе сюжэты служаць пацвярджэннем, што заходняя праваабарончая мадэль на сучасным этапе не спраўляецца з гэтай ношай.
Беларусь прадаўжае выступаць за дэпалітызацыю праваабарончага парадку дня і строгае выкананне ўніверсальных правоў чалавека ўсімі дзяржавамі без выкарыстання двайных стандартаў.






