Урады Беларусі і Санкт-Пецярбурга падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2027-2031 гады
27 кастрычніка, Мінск . Па выніках 16-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга падпісаны шэраг дакументаў,
У іх ліку — праграма (дарожная карта) гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Санкт-Пецярбурга на 2027-2031 гады, план мерапрыемстваў дарожнай карты па супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя насельніцтва на 2027-2029 гады.
Таксама заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы турызму паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме і ўрадам Санкт-Пецярбурга.
Як адзначыў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, у дарожную карту на чарговы перыяд закладзены маштабныя планы, сумесная рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Фота Віталя Піваварчыка






