БЧ плануе пашырыць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамкааперацыі
Фота Мінтранса 25 верасня, Мінск . БЧ плануе пашыраць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамысловай кааперацыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ па выніках сустрэчы начальніка Беларускай чыгункі Валерыя Вярэніча з паслом Узбекістана ў Беларусі Нурыдзінам Мамажонавым.
Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу пытанням, звязаным з развіццём транспартна-лагістычных паслуг у галіне чыгуначнага транспарту, у тым ліку рэалізацыі праекта скразнога грузавога поезда «Славянскі караван», а таксама пытанням павелічэння аб’ёму грузаперавозак паміж Узбекістанам і Беларуссю.
Першы поезд «Славянскі караван» па маршруце Беларусь — Узбекістан адправіўся 30 ліпеня 2026 года. Менш як за два месяцы з Беларусі ва Узбекістан было адпраўлена ўжо дзесяць скразных паяздоў. Важнай перавагай фармату з’яўляецца хуткасць дастаўкі і рэгулярнасць руху без перафарміравання або затрымак у дарозе.
Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі. Кіраўнік беларускай магістралі праінфармаваў аб зацікаўленасці ў арганізацыі паставак ва Узбекістан прадукцыі чыгуначнага прызначэння, што вырабляюцца прадпрыемствамі БЧ.






