Праход суднаў праз Армуз будзе бясплатным 60 дзён у час перагавораў ЗША і Ірана — Вэнс
Джэй Дзі Вэнс. Фота ТАСС 16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Судны будуць бясплатна праходзіць праз Армузскі праліў на працягу 60 дзён перагавораў ЗША і Ірана пасля падпісання мемарандума аб узаемаразуменні. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву амерыканскага віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса тэлеканалу NBC News.
«У здзелцы гаворыцца, што на працягу 60 дзён, пакуль мы будзем узгадняць падагульняючую дамоўленасць, доступ у Армузскі праліў і з яго будуць бясплатнымі», — сказаў ён у інтэрв’ю тэлеканалу NBC News.
Вашынгтон, як паведаміў Вэнс, разлічвае, што праход праз водную артэрыю застанецца бясплатным і пасля заключэння падагульняючай версіі пагаднення. «У ходзе перагавораў узнікла пытанне, а што калі судна зламаецца? Ці будзе спаганяцца плата за абслугоўванне, калі давядзецца буксаваць судна? Гэта зусім іншае пытанне. Можа, іранцы маюць гэта на ўвазе. Паўтаруся, мы дакладна далі ім зразумець, что не пацерпім сістэмы, якая прадугледжвае плату за праход суднаў праз Армузскі праліў», — рэзюмаваў амерыканскі віцэ-прэзідэнт.-0-





