Прэзідэнт

Ці перасядуць мінчане ў метро на падземны трамвай? Лукашэнка даручыў вывучыць пытанне

23 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання холдынга «Белкамунмаш» даручыў вывучыць магчымасць выкарыстання сучасных трамваяў у Мінскім метрапалітэне,

Прэзідэнт агледзеў гатовыя ўзоры трамвайнай тэхнікі. У іх ліку трохсекцыйны нізкападлогавы трамвайны вагон, які робіцца для Чэлябінска, дзе развіваюць гібрыдную падземна-наземную сістэму метратрам. Яна аб’ядноўвае звычайныя трамвайныя пуці і падземныя тунэлі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прыгледзецца да гэтага вопыту і ў Мінску, усё грунтоўна вывучыць і прапрацаваць, ці можна пры пэўных дапрацоўках прыстасаваць гэту тэхніку для айчынных патрэб у рабоце метро. Ізноў жа, тут ёсць патэнцыял для імпартазамяшчэння.

Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вярнуўся і на нарадзе па развіцці вытворчасці айчыннага пасажырскага транспарту. «Аказваецца, можна і шматсекцыйныя трамваі, якія яны вырабляюць, пастаўляць у метрапалітэн і не закупляць гэтыя паязды», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адвёў на вывучэнне пытання першую палову наступнага года. Разабрацца ў гэтым даручана профільным міністру і віцэ-прэм’еру разам з дырэктарамі прадпрыемстваў, а таксама старшыні Савета Рэспублікі і ўпаўнаважанаму прадстаўніку кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталлі Качанавай.

«Даложыце мне, якія трэба прыняць меры (калі ўсё нармальна будзе, а я ўпэўнены, што будзе нармальна) рэгулятарнага нейкага характару. Я гатовы гэта зрабіць», — сказаў Прэзідэнт.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»