Прэзідэнт

Арэнда вадаёмаў, сажалкі і свідравіны на сваіх участках. Прэзідэнт зацвердзіў змяненне Воднага кодэкса

1 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца прадастаўленне ўраду паўнамоцтваў на ўстанаўленне парадку перадачы паверхневых водных аб’ектаў у арэнду для рэкрэацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму.

На заканадаўчым узроўні ўрэгуляваны пытанні выкарыстання паверхневых водных аб’ектаў для плавання на збудаваннях, якія не адносяцца да маламерных суднаў.

Замацавана магчымасць увядзення мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі забарон і абмежаванняў на ажыццяўленне агульнага водакарыстання (уключаючы купанне, плаванне на маламерных суднах) толькі пры наяўнасці небяспекі для жыцця і здароўя насельніцтва ў адпаведнасці з вызначанымі ўрадам крытэрыямі.

Прадугледжваецца абавязак арандатара забяспечваць свабодны доступ грамадзян да перададзенага ў арэнду воднага аб’екта (за выключэннем лоўлі рыбы на аб’ектах, арандаваных для рыбаводства).

Уводзіцца забарона на арэнду часткі воднага аб’екта для рэкрэацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму пры адсутнасці іншага добраўпарадкаванага доступу да яго грамадзян.

Законам устанаўліваюцца патрабаванні да невялікіх штучных вадаёмаў (сажалак-копанак), якія ўладкоўваюць землекарыстальнікі на сваіх участках.

Грамадзянам прадастаўляецца права на здабычу і атрыманне падземных вод з прымяненнем водазаборных свідравін на сваіх зямельных участках без спецыяльнага дазволу (права такога водакарыстання будзе пацвярджацца дакументам на зямлю).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»