Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі: сіноптыкі папярэдзілі аб ліўнях 11 кастрычніка 

Фота з архіва 10 кастрычніка, Мінск . У Беларусі 11 кастрычніка днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя дажджы. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у многіх раёнах моцныя. У дзённы час па паўднёвым усходзе месцамі магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла. Днём будзе 11-17, па паўднёвым усходзе — да плюс 22.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»