Грамадства

Алесін: Беларусь з толкам выкарыстала савецкі патэнцыял у вытворчасці і рамонце сродкаў сувязі

Скрыншот відэа Навіны сюжэта «Праект «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА » «Комплексныя рашэнні пад ключ». Эксперт пра беларускі падыход да супрацоўніцтва з іншымі краінамі  Эксперт: краіны з поўным цыклам вытворчасці стралковай зброі здольны ажыццявіць сваю бяспеку  16 верасня, Мінск . Беларусь з толкам выкарыстала патэнцыял у вытворчасці і рамонце сродкаў сувязі, які застаўся ў рэспубліцы пасля развалу Савецкага Саюза. Такі пункт гледжання ў праекце БЕЛТА «У тэме» выказаў незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін.

«Беларусь была адным з галоўных вытворцаў сродкаў сувязі ў Савецкім Саюзе. На нашай тэрыторыі было некалькі прадпрыемстваў, у якіх у назве было слова «радыёзавод». Мы выраблялі многія элементы абсталявання для розных відаў сувязі — абароненай, трапасфернай і гэтак далей. Таму Беларусь першапачаткова мела вялікі патэнцыял (у гэтым напрамку. — Заўвага БЕЛТА)», — сказаў Аляксандр Алесін. Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў на тэрыторыі рэспублікі спэцыялізаваўся таксама на рамонце радыёэлектроннай апаратуры.

Як адзначыў эксперт, вялікая заслуга кіраўніцтва краіны заключаецца ў тым, што гэты патэнцыял не быў разгублены пасля развалу Савецкага Саюза. У Беларусі ўдалося захаваць перспектыўныя кадры і навукова-даследчую базу. «Мы мелі ўласныя напрацоўкі, і калі пачаліся варожыя дзеянні з боку Захаду, у нас былі неабходныя магчымасці для вытворчасці сродкаў сувязі», — падкрэсліў ён.

«Інакш кажучы, увесь гэты патэнцыял быў выкарыстаны з толкам. Асабліва апошнім часам, калі Прэзідэнт даў устаноўку на лакалізацыю важнейшых элементаў сродкаў сувязі на тэрыторыі Беларусі», — дадаў Аляксандр Алесін.

Ваенны аналітык звярнуў увагу на краіны Балтыі, якія таксама валодалі даволі вялікім вытворчым патэнцыялам, але страцілі яго пасля развалу Савецкага Саюза. Больш таго, у савецкі час гэтыя краіны былі ў ліку лідараў па вытворчасці той жа радыёэлектроннай апаратуры. «Мы памятаем славутыя тэлевізары «Шыляліс» і прыёмнікі ВЭФ… Але гэта была прадукцыя шырокага спажывання. А большую частку іх вытворчай праграмы складалі сродкі сувязі двайнога прызначэння, радыёэлектронная тэхніка, якая выкарыстоўвалася Узброенымі сіламі Савецкага Саюза», — канстатаваў ён.

Аднак кіраўніцтва краін Балтыі фактычна знішчыла гэтыя вытворчасці і страціла кадравы патэнцыял. Эксперт падкрэсліў, што тым самым яны страцілі базы для вытворчасці высокатэхналагічных радыёэлектронных вырабаў. «Цяпер гэтыя краіны ператварыліся фактычна ў перыферыю Еўропы. Маладым і крэатыўным прадстаўнікам насельніцтва няма куды прыкласці свае сілы», — рэзюмаваў Аляксандр Алесін.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»