Эканоміка

Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі амаль 190 тыс. тон збожжа ячменю — ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю

Фота з архіва 16 ліпеня, Мінск . Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі амаль 190 тыс. т збожжа ячменю, ураджайнасць культуры перавысіла мінулагоднюю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Мінская вобласць — лідар уборачнай кампаніі ў краіне. Па стане на 16 ліпеня аграрыямі цэнтральнага рэгіёна ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры на плошчы 34,4 тыс. га.

«Намалочана збожжа 187,8 тыс. т пры ўраджайнасці 54,5 ц/га. Азімы ячмень убраны з больш як палавіны плошчаў — 34 тыс. га, намалочана 186 тыс. т. Таксама ў вобласці пачалі ўборку азімага рапсу на зерне. Усе паказчыкі жніва гэтага года перавышаюць мінулагоднія», — паведамілі ў прэс-службе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»