Грамадства

Афіцэру з Казахстана дапамаглі знайсці ў Беларусі месца пахавання прадзеда — удзельніка вайны 

Фота «Ваяр» 14 кастрычніка, Мінск . Удзельніку вучэння АДКБ з Казахстана дапамаглі знайсці ў Беларусі месца пахавання прадзеда — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Маёр Сейдахмет Казыбек Кайратулы — удзельнік камандна-штабнога вучэння з калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2026», якое праходзіць у Беларусі, — доўгі час спрабаваў даведацца, дзе пахаваны яго прадзед Мухамеджан Жылкібаеў, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Вядома было толькі, што ён загінуў недзе ў Віцебскім раёне, змагаючыся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Меркавалася, што ён пахаваны ў брацкай магіле, але канкрэтнага месца не ведаў ніхто са сваякоў.
Напярэдадні камандзіроўкі ў Беларусь маёр Сайдахмет Казыбек Кайратулы звярнуўся па дапамогу да беларускіх калег. Прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі прааналізавалі архіўныя даныя. Ім удалося вызначыць месца пахавання радавога РСЧА Мухамеджана Жылкібаева, які загінуў у 1943 годзе. Сёння нашчадак удзельніка Вялікай Айчыннай вайны ўшанаваў памяць свайго прадзеда.

«Я вельмі ўражаны. У часы Вялікай Айчыннай вайны тут ваяваў мой прадзядуля. Таму для мяне вялікі гонар знаходзіцца ў Беларусі. Для мяне і маёй сям’і асноўным арыенцірам заўсёды была памяць аб мужнасці майго прадзядулі, — адзначыў Сейдахмет Казыбек Кайратулы. — Дзякуючы дапамозе беларускіх калег я змог наведаць гэта свяшчэннае месца. Гэта неверагоднае пачуццё — стаяць на зямлі, палітай крывёй герояў, і адчуваць сувязь з мінулым. Мой прадзед быў сапраўдным воінам, і я ганаруся, што з’яўляюся яго нашчадкам.
Фота «Ваяр»

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»