Грамадства

Дажджы накрыюць большую частку краіны. Якое надвор’е прынясе чацвер? 

2 верасня, Мінск . У Беларусі 3 верасня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»