У свеце
Аэрапорты Любліна і Жэшува ў Польшчы часова закрывалі па патрабаванні ваенных
Фота з архіва 10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аэрапорты Любліна і Жэшува ў Польшчы часова закрывалі для грамадзянскай авіяцыі па патрабаванні ваенных структур краіны. Аб гэтым паведамляюць польскія СМІ.
Прыпыненне работы аэрапортаў было звязана з «незапланаванай ваеннай актыўнасцю».
8 верасня Польскае агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання таксама паведамляла аб часовым прыпыненні работы аэрапорта ў Любліне ў сувязі «з неабходнасцю забеспячэння свабоды палётаў ваеннай авіяцыі».-0






