У свеце

«Адзіная Расія» атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме — ЦВК РФ падвяла вынікі выбараў

Фота з архіва ТАСС 25 верасня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Расіі на пасяджэнні 25 верасня аб’явіў канчатковыя вынікі праведзеных 18-20 верасня выбараў у Дзяржаўную думу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Расіі з 450 месцаў дэпутатаў палавіна выбіраецца па партыйных спісах, яшчэ 225 — у аднамандатных акругах. Партыям для пераходу ў Дзярждуму неабходна набраць не менш за 5% галасоў. Пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў перамогу па партыйных спісах атрымала «Адзіная Расія», якая набрала 58,21%. Другое месца заняла КПРФ – 13,47%, у ЛДПР – 8,88%. Далей ідуць партыі «Новыя людзі» – 7,82% і «Справядлівая Расія» – 5,34%. Гэтыя ж пяць партый мелі свае фракцыі ў складзе ранейшай Дзярждумы. Астатнія пяць партый, якія ўдзельнічалі ў гэтых выбарах, набралі менш за 2%.

Як паведаміла кіраўнік ЦВК Эла Памфілава, з улікам аднамандатных акруг «Адзіная Расія» атрымлівае 349 месцаў у парламенце з 450. У КПРФ — 37 месцаў, ЛДПР — 23, партыі «Новыя людзі» — 19, партыі «Справядлівая Расія» — 17. Партыя «Радзіма» атрымала адно месца ў аднамандатнай акрузе, у чатырох акругах перамаглі самавылучэнцы.

Такім чынам, партыя «Адзіная Расія» атрымлівае канстытуцыйную большасць у новым складзе Дзярждумы. Прычым яе цяперашні рэзультат стаў рэкордным: у «Адзінай Расіі» самая вялікая колькасць мандатаў, атрыманых адной партыяй па выніках выбараў за ўсю гісторыю выбараў у Дзярждуму ў сучаснай Расіі. Папярэдні рэкорд таксама належыць «Адзінай Расіі»: па выніках выбараў 2016 года партыя атрымала 343 месцы, у 2021 годзе яна атрымала 324 мандаты.

Яўка на выбарах таксама стала рэкорднай за апошнія тры парламенцкія кампаніі — яна склала амаль 59,80%.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»