Ад прамкааперацыі да развіцця турызму: Галоўчанка правядзе перагаворы аб сумесных праектах у Башкортастане
Фота з архіва 26 кастрычніка, Мінск . Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам ва Уфу, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
«Сёння аб сумесных праектах будуць гаварыць у Башкортастане. У Цэнтры кіравання рэспублікай пройдуць перагаворы тэт-а-тэт старшыні праўлення Нацбанка з кіраўніком рэспублікі Радзіем Хабіравым, адбудзецца пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве», — расказалі ў прэс-службе.
Таксама запланавана наведванне шэрага прамысловых пляцовак.






