Грамадства

Абмежаванні на наведванне лясоў засталіся толькі ў шасці раёнах Беларусі

15 чэрвеня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лясоў засталіся толькі ў шасці раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Наведванне лясоў абмежавана ў Брагінскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Абмежаванні датычацца самай паўднёвай часткі краіны. Астатняя тэрыторыя ўсіх рэгіёнаў адзначана на карце зялёным колерам — наведванне лясоў дазволена.

У Мінлясгасе нагадалі, што перад паходам у лес неабходна даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце ведамства, дзе размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў. Яна аператыўна абнаўляецца ў адпаведнасці з сітуацыяй у лясах і ўвядзеннем мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»