Як не стаць ахвярай тэлефонных махляроў
1. Не верце званкам з «банкаў» і «міліцыі»
Праваахоўнікі і работнікі банкаў ніколі не запатрабуюць па тэлефоне назваць рэквізіты картак, СМС-коды або ўзяць «люстраны крэдыт».
2. Пакладзіце трубку
Калі вам паведамляюць аб праблемах з рахункамі, аформленых крэдытах або сваяку, які трапіў у ДТЗ — неадкладна перапыніце размову.
3. Нікому не перадавайце асабістыя даныя
Трымайце ў сакрэце паролі, коды доступу і пашпартныя даныя.
4. Пераправярайце інфармацыю
Самі перазваніце ў свой банк па афіцыйным нумары або сваякам, якія нібыта трапілі ў бяду.
5. Ігнаруйце званкі ў месенджарах
Прадстаўнікі дзяржорганаў не размаўляюць з грамадзянамі праз Viber, WhatsApp або Telegram.
Важна
Пры любых падазрэннях або спробах падману неадкладна звяртайцеся ў міліцыю па нумары 102.
Крыніца: Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.






