Аграрыі Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа
18 ліпеня, Мінск . Беларускія аграрыі намалацілі першы мільён тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Паводле даных на 18 ліпеня, намалочана 1,26 млн т збожжа. Убрана 12 працэнтаў плошчы збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Сярэдняя ўраджайнасць — 42,5 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 3,8 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 281 тыс. т, Брэсцкая — 238 тыс. т, Гродзенская — 219 тыс. т, Гомельская — 140 тыс. т, Магілёўская — 93 тыс. т, Віцебская — 55 тыс. т.
У Мінсельгасхарчы таксама адзначылі, у мінулым годзе першы мільён тон сабралі 23 ліпеня.




