Грамадства

Ліўні і град: да якога экстрыму ў надвор’і рыхтавацца беларусам 2 ліпеня

1 ліпеня, Мінск . У Беларусі 2 ліпеня на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны магчымы град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 15-21 градус цяпла. Днём будзе ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 33 градусаў па паўднёвым усходзе.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»