Батутысткі Лебедзева і Яршова ўзялі серабро і бронзу на этапе Кубка свету ў Швейцарыі
Фота з архіва 27 чэрвеня, Мінск . Дзве беларускія спартсменкі сталі прызёрамі трэцяга этапу Кубка свету 2026 года ў індывідуальных скачках на батуце,
Спаборніцтвы праходзяць у Швейцарыі. Удзел у асабістым жаночым фінале прынялі па дзве прадстаўніцы Беларусі, Расіі і Кітая, а таксама па адной спартсменцы з Канады і Японіі. Тройку прызёраў у выніку раздзялілі ўсяго 0,75 бала: золата з сумай 58,81 ачка заваявала расіянка Анжэла Бладцава, другое месца заняла наша Яна Лебедзева (58,53), топ-3 замкнула яе сяброўка па камандзе Кацярына Яршова (58,06).
Раней на турніры ў Швейцарыі Лебедзева паказала лепшы рэзультат у кваліфікацыі, а Яршова была мацнейшай у паўфінале. У бягучым сезоне Кубка свету Яна атрымала перамогі на этапах у Азербайджане і Нідэрландах.






