Эканоміка

Аб’ём прамвытворчасці ў Беларусі ў студзені-маі склаў 88,4 млрд рублёў

Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . Аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені — маі 2026 года склаў 88,4 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 98,6 працэнта да ўзроўню студзеня — мая 2025 года. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 2,5 працэнта, у апрацоўчай знізілася на 3,2 працэнта.

Па віду эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» вытворчасць павялічылася на 8,2 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — на 1,1 працэнта.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»