Прэзідэнт

Лукашэнка пра айчынны футбол: пакуль няма на што глядзець

Фота з архіва 16 чэрвеня, Мінск . У беларускім футболе пакуль няма на што глядзець. Такую ацэнку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў стану спраў у гэтым відзе спорту на нарадзе ў Мінску,

Нарада ў кіраўніка дзяржавы была прысвечана развіццю хакея, але ў выніку выйшла за рамкі акрэсленай тэматыкі. «Гэта размова аб сітуацыі ў спорце наогул», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Чаму я звярнуўся да спорту — не толькі да хакея: ужо і Прэзідэнта пачынаюць крытыкаваць за тое, што я больш увагі ўдзяляю хакею. Калі футбалісты будуць гуляць так, як у нас хакеісты гуляюць, я з вялікім задавальненнем буду ўдзяляць увагу і футболу. Але там пакуль няма на што глядзець», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён згадаў аб нядаўнім таварыскім матчы паміж зборнымі камандамі Беларусі і Буркіна-Фасо па футболе. Гульня завяршылася ўнічыю з лікам 2:2, хоць па ходзе матчу беларуская каманда вяла 2:0.

«Ну так, Буркіна-Фасо — нядрэнная каманда. Мы нібыта 2:0 вялі. А потым на фінішы — як звычайна. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што мы не рыхтуемся, мы фізічна не ўмеем гуляць. Або трэнерскі склад (хоць не магу сказаць, што яны дрэнна пачалі), на чале з Ганчарэнкам, — не падрыхтавалі каманду як мае быць, каб да апошняй мінуты пацярпець і атрымаць перамогу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пры гэтым падкрэсліў, што ніхто, у тым ліку профільны міністр, яго не можа папракнуць у тым, што ён не ўдзяляе ўвагі футболу: «У нас жа «ўдзяляў увагу» — гэта грошы давай. Ну далі дынамаўцам Мінска міністра (гаворка пра кіраўніка МУС Івана Кубракова, які таксама займае пасаду старшыні наглядальнага савета БФСТ «Дынама». — Заўвага ) і грошай. І што, лепш гуляць сталі? У  кубках вызначыліся, яшчэ недзе? Таму не трэба крыўдзіцца на тое, што я менш увагі ўдзяляю футболу. Нічога не менш, хапае».
Прэзідэнт адзначыў, што так склалася ў яго жыцці, што цяпер яго часцей бачаць на хакейнай пляцоўцы. Магчыма, таму магло скласціся меркаванне, што ў Беларусі гэта — гульня нумар 1.

«Футбол і хакей — гэта асноўныя віды спорту ўсюды, таму што яны масавыя, гэта народныя віды спорту. Па сваім асабістым жыцці я заўсёды прызнаваў, што гуляў у футбол, а не ў хакей. Летам — у футбол, зімой — у хакей. Са школьнага ўзросту», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»