Лукашэнка: беларусы не хочуць ваяваць, але і перад ворагам галовы схіляць не маюць намеру
6 ліпеня, Мінск . Беларусы — мірныя людзі, не хочуць ваяваць, але і перад ворагам галовы схіляць не маюць намеру. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу,
«Беларускі народ перажыў неймаверныя выпрабаванні ў гады фашысцкай акупацыі і на генетычным узроўні не прымае вайны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы мірныя людзі, ваяваць не хочам, але і перад ворагам галовы схіляць не маем намеру», — заявіў Прэзідэнт.
/Будзе дапоўнена/. 






