Парламенцкія выбары пройдуць у Расіі 20 верасня
Фота з архіва 16 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Парламенцкія выбары пройдуць у Расіі 20 верасня. Указ аб гэтым падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, дакумент апублікаваны на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.
«Назначыць выбары дэпутатаў Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі новага склікання на 20 верасня», — гаворыцца ва ўказе.
Акрамя выбараў дэпутатаў Дзярждумы, у адзіны дзень галасавання плануецца правесці больш за 2,2 тыс. выбарчых кампаній рознага ўзроўню. Сярод іх выбары кіраўнікоў 11 рэгіёнаў, з іх восем — прамыя, яшчэ ў трох суб’ектах вышэйшых службовых асоб выберуць заканадаўчыя сходы. Выбары дэпутатаў заканадаўчых органаў суб’ектаў РФ плануецца правесці ў 39 рэгіёнах.-0-





