У Мінску адкрылася дзясятая нарада міністраў адукацыі краін ШАС
16 чэрвеня, Мінск . У Мінску пад старшынствам міністра адукацыі Андрэя Іванца праходзіць дзясятая нарада міністраў адукацыі дзяржаў — членаў ШАС,
Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
У нарадзе прымаюць удзел больш за 30 прадстаўнікоў дзяржаў — членаў ШАС. Сярод іх міністры адукацыі і іх намеснікі, рэктары ВНУ, супрацоўнікі профільных структур. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічае намеснік генеральнага сакратара ШАС Сухэль Хан.
Перад сустрэчай міністры адукацыі краін ШАС ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны на плошчы Перамогі і ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.
/Будзе дапоўнена/.






